Leucopsar rothschildi

Leucopsar rothschildi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucopsar rothschildi Stresemann, 1912

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560779
NCBI  127929
EOL  45517416
Leucopsar rothschildi у парку Ганконга
Пара Leucopsar rothschildi

Leucopsar rothschildi — від вераб’інападобных з сямейства шпаковых (Sturnidae). Адзіны прадстаўнік роду Leucopsar. Птушка цалкам белая, за выключэннем цёмных канцоў махавых і рулявых пёраў і блакітнаватага кольца вакол вока. Гэты эндэмічны від сустракаецца толькі на паўночным захадзе в. Балі. У 1926 годзе засяляў паласу лясоў уздоўж узбярэжжа шырынёй 40 і даўжынёй каля 120 км. Праз 50 гадоў засталося, верагодна, каля 500 асобін, а плошча іх месцапражывання скарацілася да 200 км². Палавой сталасці дасягаюць да 2 гадоў. Гняздуюцца ў дуплах дрэў у дажджлівы сезон года (студзень — сакавік). Адкладае 2-5 светла-блакітных яек. На працягу 12-14 дзён самка і самец наседжваюць кладку, а затым выкормліваюць птушанят на працягу 5 тыдняў рознымі насякомымі.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search